Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі СССР Іны Макаравай

25 сакавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі СССР Іны Макаравай у сувязі з яе смерцю.

"Іна Уладзіміраўна пражыла доўгае і насычанае жыццё, пакінуўшы яркі след у гісторыі савецкага кінематографа. Створаныя ёю вобразы пакараюць гледача шчырасцю і самабытнасцю", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Іну Макараву высока цанілі за яе талент і адданасць любімай справе.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь