Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пайшоў з жыцця выдатны акцёр сучаснасці, чыя творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калег.

    "Прыроджаная інтэлігентнасць, найвышэйшы прафесіяналізм і ўнікальная манера ігры дазволілі стварыць яму ў тэатры і кіно сотні запамінальных вобразаў, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай скарбніцы беларускага мастацтва. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых артыстаў і стаў прыкладам самаадданага служэння Радзіме", - гаворыцца ў спачуванні.