Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Спачуванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

6 верасня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча і былога Прэзідэнта гэтай краіны Роберта Габрыэля Мугабэ.

"Пайшоў з жыцця чалавек, які зрабіў неацэнны ўклад у набыццё незалежнасці і ўмацаванне зімбабвійскай дзяржавы, павышэнне аўтарытэту і ўплыву вашай краіны на Афрыканскім кантыненце і міжнароднай арэне. Добрая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь