Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

5 ліпеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і сем'ям загінулых у выніку паводкі ў Іркуцкай вобласці.

"У Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай і спагадай успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах і маштабных разбурэннях, выкліканых паводкай у Іркуцкай вобласці", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў перадаць словы шчырай падтрымкі і пажаданні выздараўлення пацярпелым. "Вельмі спадзяёмся на хутчэйшае аднаўленне і вяртанне да нармальнага рытму жыцця пацярпелага расійскага рэгіёна", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь