Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    У Беларусі з трывогай і напружаннем сачылі за ходам пошукава-выратавальных работ у горадзе Магнітагорску. Гэта бяда, якая прыйшла напярэдадні Новага года, не пакінула абыякавых сярод беларусаў, і ўсе мы схіляем галаву ў памяць аб ахвярах страшэннай трагедыі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў спачуванні, накіраваным Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

    "Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю Вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, усяму брацкаму народу Расіі самыя шчырыя і глыбокія спачуванні, перадаю словы спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.