Спачуванне Прэзідэнту Перу Педра Пабла Кучынскі Гадарду
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў
спачуванні Прэзідэнту Перу Педра Пабла Кучынскі Гадарду, родным і блізкім
загінулых пры падзенні аўтобуса ў прорву на поўдні краіны.
"З вялікім болем у
Беларусі ўспрынялі паведамленне аб шматлікіх ахвярах у выніку падзення ў прорву
пасажырскага аўтобуса на тэрыторыі дэпартамента Арэкіпа", - гаворыцца ў
спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў
больш хуткага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў словы падтрымкі ўсяму
перуанскаму народу.