Спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Салеху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Салеху ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі ў горадзе Кербела.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з пачуццём глыбокага смутку.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.