Спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі паблізу горада Амрытсар (штат Пенджаб), калі поезд уехаў у групу людзей, якія прымалі ўдзел у мерапрыемствах у гонар традыцыйнага свята Дашахра.