Спачуванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, родным і блізкім загінулых у выніку абстрэлу аўтобуса ў правінцыі Эль-Мінья.
"У Беларусі з вялікім болем успрынялі паведамленне пра шматлікія ахвяры сярод паломнікаў-хрысціян, - гаворыцца ў спачуванні. - Бязлітаснае забойства людзей - злачынства, якому ніколі не будзе даравання".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што такія дзеянні не перашкодзяць выбранаму кіраўніцтвам Егіпта курсу на ўмацаванне міру і стабільнасці ў краіне.