Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Імрану Хану

12 ліпеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Імрану Хану ў сувязі з вялікай колькасцю ахвяр пры чыгуначнай аварыі ў правінцыі Пенджаб.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі аб тым, што здарылася, даведаліся з глыбокім смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка накіраваў словы шчырага спачування сем'ям усіх загінулых, а таксама пажадаў хуткага выздараўлення пацярпелым у выніку трагедыі.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь