Спачуванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ ў сувязі з гібеллю людзей і шматлікімі разбурэннямі ў выніку тайфуну "Хагібіс".

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў краіны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.