Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта

    За невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Анатоль Чорны і Віталь Воўк вызвалены ад пасад Міністра архітэктуры і будаўніцтва і Міністра прамысловасці адпаведна.

    Строгая вымова аб'яўлена старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву.

    Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

    Акрамя таго, Указам прадпісана старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка ад пасады старшыні Аршанскага райвыканкама і назначыць на гэту пасаду Ігара Ісачанку.