Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Распрацоўкай генпланаў гарадоў-спадарожнікаў сталіцы будзе займацца Мінаблвыканкам

16 ліпеня 2019 года
Распрацоўкай генеральных планаў гарадоў-спадарожнікаў беларускай сталіцы будзе займацца Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Гэта прадугледжана Указам № 267, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты ў мэтах далейшага развіцця Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Фаніпаля, Смалявіч і Рудзенска. Гэтыя населеныя пункты размешчаны на тэрыторыі Мінскай вобласці, таму адказнасць за распрацоўку іх генеральных планаў замацавана за Мінаблвыканкамам.

Указам таксама вызначаны механізм накіравання бюджэтных сродкаў Мінска на будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гарадах-спадарожніках.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь