Рабочая сустрэча з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 18 кастрычніка рабочую сустрэчу з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства далажыў Кіраўніку дзяржавы аб выніках работы міністэрства ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці. Было адзначана, што тэндэнцыя па росце экспарту захоўваецца. Нягледзячы на некаторае запаволенне тэмпаў росту, у МЗС чакаюць пазітыўных рэзультатаў па выніках года.

Уладзімір Макей таксама праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб сваім нядаўнім удзеле ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" і краін - членаў Еўрапейскага саюза, якая прайшла 15 кастрычніка ў Люксембургу. У кантэксце гэтага разгледжаны ход падрыхтоўкі двухбаковых пагадненняў з ЕС.

Асобна ў час сустрэчы быў абмеркаваны графік знешнепалітычных сустрэч і мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні.