Прывітанне ўдзельнікам 9-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 9-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.

    "Шчыра рады вітаць вас на беларускай зямлі. Сімвалічна, што сустрэча праходзіць напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паколькі гарады-пабрацімы адыгрываюць важную ролю ў развіцці партнёрства паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў прывітанні.

    "Сёння мы імкнёмся да актыўнага развіцця гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, каб палепшыць якасць жыцця людзей. Таму так значны стваральныя ініцыятывы, накіраваныя на зацвярджэнне ў грамадстве прынцыпаў узаемаразумення і добрасуседства", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што мерапрыемства натхніць удзельнікаў на рэалізацыю праектаў, якія дапамогуць жыхарам гарадоў-пабрацімаў больш даведацца адзін аб адным, устанавіць культурныя і дружалюбныя сувязі.