Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Падзяка Прэзідэнта за выдатную вучобу аб'яўлена ваеннаслужачым і супрацоўнікам сістэмы МНС

5 ліпеня 2019 года
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку аб'яўлена шэрагу ваеннаслужачых Узброеных Сіл, унутраных войскаў МУС, пагранічнай службы, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У ліку ўдастоеных Падзякі Прэзідэнта выпускнікі факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Алег Баранаў, факультэта падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Валерый Вайцяховіч, Акадэміі МУС Беларусі Ігар Падвойскі, Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Яўген Юрцэвіч.

Падзякай Прэзідэнта адзначаны і выпускнікі, якія атрымлівалі адукацыю на базе расійскіх ваенных ВНУ. Сярод іх Аляксандр Герасімаў - выпускнік Ваеннай акадэміі сувязі імя Маршала Савецкага Саюза С.М.Будзёнага, Наталля Драздова - выпускніца Ваеннага ўніверсітэта Мінабароны Расіі, Дзмітрый Пазняк - выпускнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М.Кірава.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь