Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю Чаргінцу

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена старшыні грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалаю Чаргінцу за шматгадовую плённую творчую і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.