Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 21 ваеннаслужачаму

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку аб'яўлена 21 ваеннаслужачаму Узброеных Сіл, унутраных войскаў МУС, органаў дзяржаўнай бяспекі. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку ўдастоеных Падзякі Прэзідэнта выпускнікі факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі палкоўнік Уладзімір Белы, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Аляксандр Гарус, Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі лейтэнант Раман Кірсанаў, Ваеннай акадэміі сувязі імя Маршала Савецкага Саюза С.М. Будзённага Міністэрства абароны Расіі падпалкоўнік Іван Гаўрылік, Ваеннага вучэбна-навуковага цэнтра Сухапутных войскаў Агульнавайсковай акадэміі Узброеных Сіл Расіі маёр Андрэй Шарупіч.