Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Падзячнае пісьмо Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму

10 кастрычніка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў падзячнае пісьмо Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў украінскаму лідару за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што праведзеныя перагаворы на вышэйшым узроўні прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.

"Вынікі II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны яскрава пацвярджаюць неабходнасць далейшага развіцця прамога міжрэгіянальнага дыялогу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у паспяховым ажыццяўленні ўсіх беларуска-ўкраінскіх праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспартнай і лагістычнай галінах, а таксама ў пашырэнні культурных сувязей для ўмацавання традыцый добрасуседства. "Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Жытоміры, будуць абавязкова рэалізаваны. Разлічваю на прадаўжэнне актыўных і змястоўных кантактаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама запрасіў Уладзіміра Зяленскага наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у зручны для яго час.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь