Падпісаны Указ аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 300 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". Дакумент будзе дзейнічаць замест Указа ад 26 снежня 2017 года № 462.
Раней існуючыя раздзельна дзве бязвізавыя зоны для турысцка-рэкрэацыйных тэрыторый Брэста і Гродна аб'ядноўваюцца ў адну бязвізавую тэрыторыю "Брэст - Гродна". У яе ўключаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі.
У
гэтым рэгіёне тэрмін бязвізавага знаходжання ў турыстычных мэтах
павялічваецца да 15 сутак для грамадзян 73 дзяржаў. Акрамя таго, будзе
забяспечана магчымасць уезду яшчэ праз два дадатковыя пункты пропуску на
дзяржаўнай граніцы ("Беняконі" і "Бераставіца").
Іншаземцы
змогуць перамяшчацца без віз па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры
ўмове перамяшчэння ў складзе арганізаваных турыстычных груп па
маршрутах, што прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі "Брэст -
Гродна".
Прыняцце
Указа прадаўжае мэтанакіраваныя намаганні беларускай дзяржавы па
развіцці трансгранічных чалавечых кантактаў, з'яўляецца сведчаннем
адкрытага і дружалюбнага характару знешняй палітыкі Беларусі. Дакумент
будзе садзейнічаць росту турыстычнай прывабнасці нашай краіны і
ўмацаванню эканомікі прыгранічных рэгіёнаў.
Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры
гэтым захоўваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян
шэрага дзяржаў на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску ў Нацыянальным
аэрапорце Мінск, што прадугледжана Указам ад 9 студзеня 2017 года № 8
(са змяненнямі, якія ўступілі ў сілу 24 ліпеня 2018 года).