Ордэнам Маці ўзнагароджаны 50 жыхарак розных абласцей Беларусі

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 50 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку ўзнагароджаных выхавальнік ясляў-сада № 30 горада Наваполацка Аксана Вартанава, работніца сярэдняй школы № 1 горада Ельска Ганна Бараноўская, начальнік аддзялення сувязі Дуброўня Лідскага раённага вузла паштовай сувязі Ірына Шчэрбава і бухгалтар гандлёва-нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства "Любанскі каапгандаль" Вольга Каўшова.