Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска

30 верасня 2019 года

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, вытворчы сектар, гандаль, а таксама хатнія гаспадыні. У іх ліку работніца сярэдняй школы № 2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева, галоўны спецыяліст упраўлення бухгалтарскага ўліку банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Вольга Белая, бухгалтар ААТ "Мінскі трактарны завод" Таццяна Лукашук.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь