Ордэнам Маці ўзнагароджаны 13 шматдзетных жанчын

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 13 шматдзетных жанчын з Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 сакавіка.

    Сярод узнагароджаных - работніца Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Алена Даўгалёва, работніца ясляў-сада № 8 Гомеля Таццяна Нікалаенка.

    Ордэна Маці таксама ўдастоены аператар машыннага даення СУП "Агра-Кароткавічы" Жлобінскага раёна Ала Любінская і работніца падраздзялення вартавой аховы Кастрычніцкага (г. Гродна) аддзела Дэпартамента аховы МУС Галіна Фірсава.