Ордэнам Маці ўзнагароджаны 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Адпаведны Указ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

    Сярод іх ліфцёр Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Барысевіч, вядучы рэферэнт інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Пінску Юлія Гаўрылюк, выкладчык кафедры славянскай філалогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алёна Малчанава, кіраўнік музычнага гуртка Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Людміла Цыпар, жывёлавод сельскагаспадарчага прадпрыемства "Гудагай" Галіна Вайцяхоўская, сацыяльны работнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна Наталля Марчык, паштальён аддзялення паштовай сувязі Свіслач Асіповіцкага раённага вузла паштовай сувязі Алена Антоненка, справавод справаводства штаба вайсковай часці 20193 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Марына Міклашэвіч.