Каментарый да Указа № 315 ад 15 жніўня 2018 г.

    З рэспубліканскага бюджэту за кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будзе выдзелена амаль Br77 млн на рэалізацыю мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведны Указ № 315 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня.

    Гэтыя сродкі накіруюць на правядзенне работ па капітальным і бягучым рамонце, добраўпарадкаванні Палаца спорту, рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту і па тэнісе, падрыхтоўку спартыўных аб'ектаў па месцы пражывання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і інтэрнаты для рассялення часткі студэнтаў, якія пражываюць у комплексе "Студэнцкая вёска".

    Акрамя таго, частку грашовых сродкаў з гэтай сумы выдзеляць на размяшчэнне тэматычных матэрыялаў у вядучых еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі, арганізацыю і правядзенне допінг-кантролю спартсменаў, набыццё паслуг праграмна-тэхнічнага блока для правядзення спаборніцтваў.

    Савету Міністраў даручана пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на 2019 год прадугледзець грашовыя сродкі для прадаўжэння рэалізацыі названых мерапрыемстваў.