Каментарый да Указа № 265 ад 10 ліпеня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў Указ № 265 "Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці".

    Указ накіраваны на павышэнне юрыдычнай якасці праектаў прававых актаў, укараненне электроннага дакументаабароту ў нарматворчую дзейнасць, стварэнне аптымальных умоў для ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый у працэсе падрыхтоўкі, прыняцця і давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў.

    У гэтых мэтах прадугледжваецца ўзмацненне ролі Міністэрства юстыцыі ў нарматворчым працэсе. Пры гэтым на міністра юстыцыі ўскладзена персанальная адказнасць за юрыдычную якасць праектаў прававых актаў.

    Сайт "Прававы форум Беларусі" вызначаны ў якасці асноўнай электроннай пляцоўкі для абмеркавання праектаў з грамадскасцю.

    Акрамя таго, удакладняюцца працэдуры прыняцця і распаўсюджвання тэхнічных актаў.