Каментарый да Указа № 194 ад 21 мая 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2018 год. Адпаведны Указ № 194 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 мая.

    Па выніках дзейнасці Нацыянальнага банка ў 2018 годзе дасягнута асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі па абмежаванні інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн. Яна склала 5,6% (снежань 2018 года да снежня 2017 года) пры прагнозным параметры не больш як 6%.

    Пры гэтым забяспечаны падтрыманне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці, бяспечнае і эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама даступнасць крэдытаў у беларускіх рублях.