Каментарый да Указа № 187 ад 25 мая 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў Указ № 187 "Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі".

    Дакумент прадугледжвае развіццё ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку дзеючых у краіне комплексаў відэаназірання шляхам стварэння на аснове адзіных тэхнічных патрабаванняў цэнтралізаванай сістэмы маніторынгу.

    Асноўнай яе задачай вызначана назіранне за станам грамадскай бяспекі ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення, раскрыцця і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, вышуку асоб, якія іх учынілі, і асоб, без вестак прапаўшых, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

    Для гэтага прадугледжваецца функцыянаванне ў сістэме маніторынгу праграмнага забеспячэння відэааналітыкі і спецыяльных дэтэктараў, што даюць магчымасць ажыццяўляць фіксацыю пэўных падзей. Плануецца стварэнне відэаархіва з магчымасцю пошуку неабходнай інфармацыі.

    Плануецца аўтаматызаванае інфармаванне дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння бяспекі аб надыходзе падзей, што ўплываюць на грамадскую бяспеку. Правам атрымліваць інфармацыю, зафіксаваную сістэмай маніторынгу, надзяляюцца і іншыя суб'екты згодна з іх кампетэнцыяй.

    Згодна з дакументам, МУС вызначаецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, каардынуючым дзейнасць дзяржорганаў і іншых арганізацый пры стварэнні, функцыянаванні і выкарыстанні сістэмы маніторынгу.