Каментарый да Указа № 105 ад 12 сакавіка 2018 г.

    Прыняты дадатковыя меры для ўдасканалення ўмоў дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў. Адпаведны Указ № 105 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка.

    Дакумент устанаўлівае права тэхнапаркаў ствараць фонды інавацыйнага развіцця, сродкі якіх могуць выкарыстоўвацца для фінансавання выконваемых рэзідэнтамі інавацыйных праектаў і падтрымкі матэрыяльна-тэхнічнай базы.

    З'яўляецца магчымасць правядзення гібкай арэнднай палітыкі ў залежнасці ад узроўню тэхналагічнага ўкладу вытворчасці і тэрміну дзейнасці рэзідэнтаў.

    Тэхнапаркам і іх рэзідэнтам прадастаўляюцца льготы пры ўвозе на тэрыторыю краіны тэхналагічнага абсталявання для рэалізацыі праектаў у рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць актывізаваць дзейнасць навукова-тэхналагічных паркаў як цэнтраў інавацыйнага развіцця і пляцовак для арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей.