Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Даклад Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча

11 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 11 чэрвеня з дакладам Старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся бягучымі рэзультатамі работы ведамства, расследаваннем найбольш гучных і рэзанансных крымінальных спраў. Акрамя таго, адна з тэм сустрэчы - арганізацыя дзейнасці Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.

"Паколькі ўсё пазнаецца ў параўнанні, што мы маем у гэтым годзе і як выглядаем на фоне мінулага года. Якая тут дынаміка?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

Што датычыцца расследавання шэрага крымінальных спраў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перш за ўсё ў яго на кантролі знаходзяцца грамадска значныя, гучныя злачынствы."Хацелася б ведаць, якая тут сітуацыя, ці даведзены гэтыя крымінальныя справы да суда. Калі даведзены і рашэнне суда ёсць, то хацелася б ведаць, якое рашэнне", - абазначыў тэму для гутаркі Кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб стварэнні Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі следчых работнікаў, Прэзідэнт адзначыў актуальнасць гэтай тэмы. "Ад следства патрабуецца больш якасці, ведаў. Таму што злачыннасць перамяшчаецца ў сферу высокіх тэхналогій. Аператыўнасць вельмі патрэбна. І хацелася б бачыць гэты інстытут не проста як навучальную ўстанову, дзе нейкія веды дадуць, а каб гэта быў цэнтр, дзе будзе асяродак класных спецыялістаў і найноўшых тэхналогій. Каб там можна было навучыць нашых следчых таму, чаму мы не вучылі ніколі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў Іван Наскевіч, крымінагенная абстаноўка ў бягучым годзе па рэзультатах пяці месяцаў складваецца дастаткова добрая. Узровень злачыннасці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года зменшыўся практычна на 13,5%. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што гэта вельмі добры паказчык.

"Думаю, што гэта ўсё ж такі вынік планамернай вялікай работы прафілактычнага характару ўсяго праваахоўнага блока і дзяржаўных органаў у цэлым. Рана ці позна гэта павінна было праявіцца", - адзначыў Іван Наскевіч.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь