Даклад старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктара Ананіча

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў захаваць сацыяльную накіраванасць у рабоце Беларусбанка. Аб гэтым ішла размова 12 снежня ў час даклада старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктара Ананіча.

"Даўно, шчыра кажучы, мы не абмяркоўвалі праблемы вядучага банка нашай краіны. Пры гэтым хацелася б, каб ён і заставаўся вядучым банкам. Спадзяюся, вы сёння скажаце, што для гэтага трэба зрабіць, каб Беларусбанк быў сапраўды галоўным банкам нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт у пачатку сустрэчы.

Ён пацікавіўся сітуацыяй у банку і сферы ў цэлым. "Можа, вы мне падкажаце праз прызму Беларусбанка, якая сітуацыя наогул у банкаўскай сістэме сёння на ўзроўні камерцыйных банкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Ананіч далажыў аб рабоце банка ў бягучым годзе, вялікая ўвага ўдзялялася крэдытаванню малога і сярэдняга бізнесу. Установай выкананы ўсе нарматывы бяспекі функцыянавання, якія прадугледжаны Нацыянальным банкам.

Асобна таксама абмяркоўвалася стратэгія развіцця Беларусбанка на 2018-2020 гады. Аляксандр Лукашэнка яе адобрыў і даў шэраг даручэнняў, у тым ліку па захаванні сацыяльнай накіраванасці ў рабоце.