Даклад Старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 31 ліпеня з дакладам Старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. У час сустрэчы абмяркоўваўся ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, развіццё мяса-малочнага комплексу і дарожнага будаўніцтва.
У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як праходзіць уборачная кампанія ў рэгіёне, паколькі вынікі Мінскай вобласці могуць расказаць аб сітуацыі ў краіне ў цэлым.
"Мінск - усё ж такі гэта
паказальны рэгіён: ён знаходзіцца ў розных кліматычных умовах. Поўдзень ужо,
напэўна, палавіну ўбраў, поўнач яшчэ, можа, толькі пачала ўборку - там ужо
працэнтаў 15-20. Розныя кліматычныя ўмовы даюць сярэднія ўражанні па краіне
наогул", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівую ўвагу Прэзідэнт
звярнуў на збор збожжавых. "Што мы будзем мець? Зразумела, што збожжавыя
не будуць настолькі ўраджайныя, як у мінулым, асабліва на поўдні. Дарэчы, на
ўсходзе і поўначы, напэўна і ў Мінскай вобласці, якраз сітуацыя іншая: дзе
дажджы ішлі, там вельмі добрыя палі, добры ўраджай, - заўважыў Кіраўнік
дзяржавы. - Думаю, нам трэба спадзявацца ў гэтым годзе - усё ж такі кукурузны
год - на тое, што мы мільён тон кукурузы, а можа, і больш, збяром і тым самым
ліквідуем недабор па збожжы".
У час сустрэчы абмяркоўвалася
развіццё мяса-малочнага комплексу ў Мінскай вобласці, праблематыка дарожнага
будаўніцтва, а таксама іншыя актуальныя для рэгіёна пытанні.