Cпачуванне родным і блізкім Юрыя Лужкова

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Лужкова па прычыне незаменнай страты.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з пачуццём вялікага смутку і спагады ўспрыняў паведамленне аб яго смерці. "Пайшоў з жыцця таленавіты палітык і выдатны дзяржаўны дзеяч, сапраўдны сябар Беларусі, які аддаў шмат сіл і энергіі з'яднанню двух братэрскіх народаў, станаўленню і развіццю беларуска-расійскіх адносін, - гаворыцца ў спачуванні. - З яго імем непарыўна звязана мноства знакавых ініцыятыў і праектаў, якія далі магчымасць умацаваць кантакты паміж нашымі краінамі".