Больш як 80 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 275 аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод.

    Больш як 80 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены ордэнаў і медалёў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, у час пажараў, пры выратаванні людзей на вадзе і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, значны асабісты ўклад у забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці і ўдасканаленне прававой сістэмы, папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў, абарону інтарэсаў дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё хімічнай прамысловасці, заслугі ў галінах будаўніцтва, гандлю, сувязі, навукі, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.

    Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Руслан Касыгін, камандзір 361-й базы аховы і абслугоўвання (цэнтральных органаў ваеннага кіравання) Андрэй Расюк, начальнік ракетных войскаў і артылерыі - начальнік аддзела ракетных войскаў і артылерыі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Руслан Чэхаў. Заслугі камандзіра вучэбнай мотастралковай роты 307-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў мотастралковых і дэсантных падраздзяленняў 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Дзмітрыя Філіповіча адзначаны ордэнам "За асабістую мужнасць".

    Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка і намеснік дырэктара па вытворчасці і кіраванні якасцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут "Ваенпраект" Сяргей Паўленка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны, прафесар кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Гугнін - ордэнам Францыска Скарыны.

    Медаля "За выратаванае жыццё" ўдастоены вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Раман Катужанец, камандзір аддзялення забеспячэння 2-га батальёна радыёперашкод 16-га асобнага палка радыёэлектроннай барацьбы Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Андрэй Панамарэнка, навучэнец Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Барыс Півень.

    Вялікая група прадстаўнікоў розных сфер адзначана медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку начальнік аддзялення паштовай сувязі Абяроўшчына Камянецкага раённага вузла паштовай сувязі Святлана Алесіюк, начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Андрэй Бушыла, ткач ААТ "Полацк-Шкловалакно" Алена Корзун, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Хрысціна Побаль.

    Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны загадчык кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Расціслаў Бузук, вядучы майстар сцэны Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Уладзіслаў Карака, мастак-жывапісец Алег Скавародка.

    Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Заслужаным артыстам Беларусі стала артыстка-вакалістка Маладзёжнага тэатра эстрады Вольга Вронская, заслужанымі дзеячамі культуры Беларусі - дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч і кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага ансамбля "Зорка" Цэнтра культуры "Віцебск" Наталля Чарнюк.

    Ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" прысвоена дэкану біялагічнага факультэта БДУ Уладзіміру Лысаку, "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" - дырэктару прадпрыемства "Інстытут "Ваенпраект" Сяргею Карпаву, "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь" - суддзі Канстытуцыйнага Суда Вользе Сяргеевай, "Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" - начальніку Галоўнага штаба - першаму намесніку камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Сяргею Трусу.

    Заслужанымі майстрамі спорту Беларусі сталі спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па падводным спорце Дзмітрый Гаўрылаў, спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды па радыёспорце Ганна Шавяленка і Сяргей Швядко.