Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы".

    Закон прыняты ў мэтах падтрымання пастаяннай баявой гатоўнасці Узброеных Сіл ва ўмовах актывізацыі ваеннай дзейнасці ў свеце і Еўропе. Акрамя таго, існуюць аб'ектыўныя дэмаграфічныя праблемы: істотна зменшылася колькасць маладых людзей прызыўнога ўзросту. У той жа час колькасць катэгорый грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам не прызываюцца на тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве (цяпер гэта 76 катэгорый), з'яўляецца найбольшай на постсавецкай прасторы і ў краінах далёкага замежжа.

    Прынцыпова важна, што захаваны ўсе адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы і іншыя, якія прадастаўляліся раней. Змяненні датычацца прадастаўлення адтэрміновак для прадаўжэння адукацыі: уводзіцца прынцып аднаразовасці прадастаўлення адтэрміноўкі.

    Таксама закон абмяжоўвае прыняцце на дзяржаўную службу, службу ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі грамадзян, якія не прайшлі воінскую службу, не маючы на тое законных падстаў (ухіліліся ад прызыву).

    Законам унесена змяненне ў Кодэкс аб адукацыі. Цяпер выпускнікі, якія атрымалі месца работы па размеркаванні або накіраваны на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, пры добраахвотным паступленні на ваенную службу па кантракце і праслужыўшыя не менш за тэрмін абавязковай работы вызваляюцца ад пакрыцця ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку.

    Усе адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі, прадастаўленыя да ўступлення ў сілу закона, будуць захоўвацца да страты падстаў, па якіх яны прадастаўлены.

    Адначасова Кіраўнік дзяржавы даручыў Ураду прапрацаваць комплекс мер, накіраваных на павышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы.

    Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.