Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Навіны

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па пытаннях удасканалення інфраструктуры спарткомплексу "Раўбічы"

10 кастрычніка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па пытаннях удасканалення інфраструктуры Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

За кошт крэдытных сродкаў Банка развіцця Беларусі ў памеры $5,72 млн у 2019-2020 гадах будзе рэканструявана гасцініца № 1 і расчышчана вярхоўе вадасховішча на тэрыторыі цэнтра, што дасць магчымасць забяспечыць забор вады для сістэмы аснежвання.

Акрамя прадугледжаных распараджэннем мерапрыемстваў Міністэрства спорту і турызму плануе да 2021 года абсталяваць сістэму аснежвання стадыёна і трас у "Раўбічах", мадэрнізаваць гасцінічны фонд, павялічыць колькасць парковак і глядацкіх месцаў на трыбунах.

Комплекс гэтых мер дасць магчымасць падрыхтаваць спартыўны цэнтр да правядзення этапу Кубка свету па біятлоне 2022 года, іншых нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў, будзе садзейнічаць прыцягненню турыстаў і пашырэнню пераліку аказваемых паслуг.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь