Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення паміж Беларуссю і Украінай аб рэадмісіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Беларуссю і Украінай аб рэадмісіі. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 жніўня.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў.