Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Дзяржава
11 красавіка 2013 года
Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка 2013 года, Мінск
Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка 2013 года, Мінск
Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.

Дзейнічае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.

Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка

Кіраўнік дзяржавы – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт з’яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Прэзідэнт увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Прэзідэнт прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Адной з асноўных функцый, ускладзеных на Прэзідэнта, з’яўляецца захаванне эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў краіне.

Прэзідэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам.

Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага і роўнага выбарчага права.

Заканадаўчая ўлада

Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе двухпалатны парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.

Ніжняя палата – Палата прадстаўнікоў, верхняя – Савет Рэспублікі.

Тэрмін паўнамоцтваў – 4 гады.

У складзе Палаты прадстаўнікоў 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца па выбарчых акругах і прадстаўляюць інтарэсы грамадзян.

Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У яго ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў базавага ўзроўню адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак выбіраюцца па 8 членаў – усяго 56 прадстаўнікоў. Столькі ж членаў Савета Рэспублікі назначае Прэзідэнт краіны.

Права заканадаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек і рэалізуецца ў Палаце прадстаўнікоў.

Выканаўчая ўлада

Выканаўчую ўладу ў рэспубліцы ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў, які з’яўляецца цэнтральным органам дзяржаўнага кіравання.

На чале Урада – Прэм’ер-міністр.

У сваёй дзейнасці ўрад падсправаздачны Прэзідэнту краіны і адказны перад парламентам. Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Судовая ўлада

Судовая ўлада ў рэспубліцы належыць судам. Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі.

Яна складаецца з Канстытуцыйнага Суда і сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.

Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.

Вярхоўны суд узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з'яўляецца вышэйшым судовым органам па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных справах.

Мясцовае кіраванне і самакіраванне

Мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, органы самакіравання, рэферэндумы, сходы і іншыя формы грамадскай дзейнасці.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь