Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бел
Прэзідэнт
11 красавіка 2013 года

 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
Нарадзіўся 31 жніўня 1954 года ў г.п. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова, у 1985 годзе – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Гісторык, эканаміст.

У 1975–1977 гадах – інструктар палітаддзела Заходняй пагранічнай акругі.

У 1977–1978 гадах – сакратар камітэта камсамола аддзела прадгандлю г. Магілёва, інструктар Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва.

У 1978–1990 гадах – адказны сакратар таварыства "Веды" г. Шклова, намеснік камандзіра роты па палітрабоце воінскай часці, намеснік старшыні калгаса "Ударнік" Шклоўскага раёна, намеснік дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў г. Шклова, сакратар парткама калгаса імя У.І. Леніна, дырэктар саўгаса "Гарадзец" Шклоўскага раёна.

У 1990 годзе выбраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. Узначальваў камісію Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры дзяржаўных органах кіравання.

10 ліпеня 1994 года пасля складанай барацьбы з пяццю іншымі кандыдатамі выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Лукашэнку прагаласавалі 80,3% грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

9 верасня 2001 года зноў выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы 75,6% галасоў выбаршчыкаў.

19 сакавіка 2006 года выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на трэці тэрмін, атрымаў падтрымку 83% выбаршчыкаў.

19 снежня 2010 года атрымаў пераканаўчую перамогу (79,6% галасоў выбаршчыкаў) і быў перавыбраны на пасаду Кіраўніка беларускай дзяржавы.

Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

У 1997 годзе выбраны Старшынёй Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі. Са студзеня 2000 года – Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

У 2005–2006, 2008 гадах – Старшыня Міждзяржаўнага савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь