Бел
Галоўная   /  Дзяржава   /  Узнагароды і прэміі   /  Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп"

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп"

Аляксандр Лукашэнка ўручае біятланістцы Дар'і Домрачавай лаўрэату спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" ордэн Айчыны III ступені, 21 мая 2012 года
Аляксандр Лукашэнка ўручае біятланістцы Дар'і Домрачавай лаўрэату спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" ордэн Айчыны III ступені, 21 мая 2012 года
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" заснавана ў 2003 годзе. Яна прысуджаецца ў мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту.

На саісканне спецыяльнай прэміі могуць вылучацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё масавага фізкультурнага руху і спорту, ажыццяўляюць актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, што садзейнічаюць гарманічнаму развіццю асобы.

Рашэнне аб прадстаўленні кандыдатуры на атрыманне спецыяльнай прэміі прымаецца калегіяй Міністэрства спорту і турызму і ўносіцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 красавіка года, у якім прысуджаецца спецыяльная прэмія.

Прапанова аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі ўносіцца на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь штогод прысуджаецца адна спецыяльная прэмія, якая ўручаецца, як правіла, у Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Асобе, удастоенай спецыяльнай прэміі, уручаюцца дыплом і Ганаровы медаль лаўрэата.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь