Бел
Галоўная   /  Беларусь   /  Спорт   /  Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы"

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы"

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы"
Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы"
Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы" – гонар айчыннай індустрыі турызму і адпачынку – адкрыты ў 2005 годзе. Ён створаны ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі ў рамках дзяржаўнай праграмы аздараўлення нацыі. Пры выбары месца для будаўніцтва была ўлічана галоўная перавага ўчастка пад Лагойскам – мясцовы ўзгорысты ландшафт. Існуючы прыродны рэльеф меў 76 м перападу ад верхняга да ніжняга пункта. З падсыпкай 30 м атрымаліся даволі крутыя, з перападам да 100 м схілы, вугал круцізны якіх дае магчымасць выкарыстоўваць іх для скораснага спуску. "Сілічы" гарманічна ўпісаліся ў прыродны ландшафт. Пры будаўніцтве захаваны мясцовыя каштоўныя пароды дрэў, сярод якіх сустракаюцца векавыя дубы і елкі. Сёння акрамя гары і трас гарналыжная база ўключае ў сябе гасцінічны гарадок і спартыўную залу, якая ў зімовы перыяд выкарыстоўваецца як крыты каток.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь