Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўным дзяржаўным святам, якое адлюстроўвае адзінства і духоўную стойкасць нацыі.
Глыбока сімвалічна, што яго дату вызначылі вы самі на рэспубліканскім рэферэндуме, звязаўшы яе разам з днём вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Краіна талентаў і патрыётаў – вось што такое Беларусь.
У ёй няма і не будзе месца забыццю народнага подзвігу. У год 65-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз аддаём даніну павагі бяспрыкладнаму гераізму людзей, якія выратавалі планету ад фашызму.
За час міру і стварэння мы разам ператварылі зраненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Такое па сілах толькі працавітаму, высокаінтэлектуальнаму народу.
Незалежнасць і суверэнітэт краіны, мудрасць і бясцэнны вопыт ветэранаў сёння ў руках маладога пакалення. З такой моладдзю Беларусь чакае дастойная будучыня. Ніякія крызісы не спалохаюць дзяцей і ўнукаў Пераможцаў.
Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, міру, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Са святам! З Днём Рэспублікі!
Аляксандр Лукашэнка
|