Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2010
border=0 border=0 border=0
border=0 2010 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 149 ад 11 сакавіка 2010 г.
Указ № 143 ад 9 сакавіка 2010 г.
Указ № 110 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ №126 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 120 ад 1 сакавіка 2010 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
Указ № 102 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 101 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 100 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 90 ад 26 лютага 2010 г.
Указ № 89 ад 26 лютага 2010 г.
Указ №63 ад 12 лютага 2010 г.
Указ № 60 ад 1 лютага 2010 г. Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт
Указ № 59 ад 28 студзеня
Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 г. № 98
Указ № 21 ад 18 студзеня 2010 г.
Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання
Указ № 6 ад 6 студзеня 2010 г.
Указ № 5 ад 5 студзеня 2010 г.
border=0 border=0
Указ № 6 ад 6 студзеня 2010 г.

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:

1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання
творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года:

Бархаткову Ігару Антонавічу, мастаку, члену грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“, – за захаванне і творчае развіццё лепшых традыцый беларускага рэалістычнага жывапісу, серыю пейзажаў ”Ціхая мая Радзіма“;

творчаму калектыву ў складзе Кеды Аляксандра Аляксандравіча, артыста-вакаліста - вядучага майстра сцэны дзяржаўнай тэатральна- відовішчнай установы ”Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь“, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, Чарнухі Вячаслава Іванавіча, дырыжора гэтай установы, Тамашэвіч-Каржанеўскай Ганны Барысаўны, прафесара кафедры канцэртмайстарскага майстэрства ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі“, – за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі, пастаноўку оперы Я.Д.Голанда ”Чужое багацце нікому не служыць“;

ансамблю ”Лірыца“ дзяржаўнай установы ”Гомельская абласная філармонія“ – за значныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, прапаганду народнай інструментальнай музыкі, актыўную канцэртную
і гастрольную дзейнасць;

Калтыгіну Валерыю Аркадзьевічу, выкладчыку дзіцячай мастацкай школы імя У.А.Дамарада г.Бабруйска, – за захаванне і развіццё традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізацыю міжнародных пленэраў і актыўную выставачную дзейнасць;

калектыву Цэнтра культуры і народнай творчасці в.Вулька-1 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці – за збор, адраджэнне і захаванне рэгіянальнага фальклору, далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай традыцыйнай культуры;

калектыву дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў аддзела культуры Горацкага раённага выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці – за захаванне і развіццё традыцыйных відаў народных рамёстваў, дасягненні ў мастацкай адукацыі дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўку лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў;

калектыву дзяржаўнай установы ”Лідскі гісторыка-мастацкі музей“ – за вялікую працу па прапагандзе нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, распрацоўку і рэалізацыю музейна-асветніцкай праграмы ”Старадаўніх муроў адраджэнне“;

калектыву музея народнай творчасці ”Бездзежскі фартушок“ Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці – за стварэнне унікальнай калекцыі аўтэнтычных узораў народнай творчасці, значны ўклад у захаванне і папулярызацыю мясцовых рамёстваў, абрадаў і дыялектаў;

калектыву цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Полацка – за стварэнне рэгіянальнай сістэмы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва, рэалізацыю шэрагу асветніцкіх
і краязнаўчых праграм, актыўную дабрачынную працу з інвалідамі і дзецьмі , якія засталіся без апекі бацькоў;

Сеўрукову Мікалаю Іванавічу, загадчыку кафедры баяна і акардэона ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі“, прафесару, заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь, – за выдатныя дасягненні ў галіне выхавання творчай моладзі, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры
і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь        А.Лукашэнка

© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь