Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы 
Прэс-служба  Фотаальбом  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2010
border=0 border=0 border=0
border=0 2010 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 149 ад 11 сакавіка 2010 г.
Указ № 143 ад 9 сакавіка 2010 г.
Указ № 110 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ №126 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 120 ад 1 сакавіка 2010 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
Указ № 102 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 101 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 100 ад 1 сакавіка 2010 г.
Указ № 90 ад 26 лютага 2010 г.
Указ № 89 ад 26 лютага 2010 г.
Указ №63 ад 12 лютага 2010 г.
Указ № 60 ад 1 лютага 2010 г. Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт
Указ № 59 ад 28 студзеня
Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 г. № 98
Указ № 21 ад 18 студзеня 2010 г.
Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання
Указ № 6 ад 6 студзеня 2010 г.
Указ № 5 ад 5 студзеня 2010 г.
border=0 border=0
Указ № 5 ад 5 студзеня 2010 г.

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2009 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы,
п а с т а н а ў л я ю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любві да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2009 года:

архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху (Станкевічу Андрэю Еўдакімавічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання ”Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы“, – за значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа;

аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Кароткіна Максіма Мікалаевіча, аглядальніка палітычнага аддзела палітычных аглядальнікаў, Рыбакова Сяргея Паўлавіча, загадчыка аддзела спецыяльных праектаў, Шпілеўскай Вольгі Аляксандраўны, загадчыка аддзела карэспандэнцкай сеткі, – за стварэнне дакументальнага серыяла ”Зямля беларуская“;

калектыву дзяржаўнай установы ”Бальніца паліятыўнага дагляду ” Хоспіс“ – за падзвіжніцкую дзейнасць па аказанню фізічнай і псіхалагічнай дапамогі цяжка хворым пацыентам;

калектыву структурнага падраздзялення Беларускай праваслаўнай царквы ”Выдавецтва Беларускага Экзархата“ – за выпуск факсімільнага выдання унікальнага помніка беларускай культуры – Слуцкага Евангелля
і духоўна-асветніцкую дзейнасць;

Кацуру Уладзіміру Дзмітрыевічу, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы ўстановы ”Гомельская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў ”Лідэр“, – за значныя дасягненні ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, падрыхтоўку з іх ліку рэкардсменаў свету, пераможцаў і прызёраў XXI летніх Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь