Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указы аб прысваенні чарговых воінскіх і спецыяльных званняў.
У прыватнасці, чарговае воінскае званне генерал-лейтэнанта прысвоена генерал-маёру Юрыю Жадобіну і генерал-маёру Вадзіму Зайцаву.
Палкоўнікам Станіславу Засю, Андрэю Гарульку, Ігару Лаўрыненку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.
Прэзідэнт таксама прысвоіў палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Ганчарову чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы, намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Леаніду Досаву - персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу. |