Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння Прэзідэнт будзе прысутнічаць на ўрачыстым сходзе і святочным канцэрце ў Палацы Рэспублікі, а таксама прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску.
Цэнтральнымі падзеямі ўрачыстасцей стануць ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона і маладзёжна-спартыўнае шэсце, якія пройдуць у сталіцы 3 ліпеня.
Увечары ў той жа дзень адбудзецца гала-канцэрт "Мы перамаглі!" каля абеліска "Мінск - горад-герой". |