Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Зыкінай выказаў глыбокія спачуванні родным, блізкім, калегам вялікай спявачкі.
"Людміла Зыкіна ўвайшла ў гісторыю сучаснай культуры як унікальная па сваёй самабытнасці і шматграннасці асоба, з імем якой звязаны ўзлёт і росквіт рускай песні. Яе моцны, пранікнёны голас, шчырая манера выканання, вялікае асабістае абаянне і прыгажосць пакарылі мільёны слухачоў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Мы ведалі і любілі Людмілу Зыкіну як выдатную артыстку і добрага сябра нашай краіны, чыё майстэрства ачышчала і ўзвышала людскія душы, дапамагала ўмацаванню братэрскай любові і культурных сувязей паміж народамі. Яе смерць стала незаменнай стратай для Беларусі", - гаворыцца ў спачуванні Прэзідэнта. |