Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня падпісаў Указ № 350 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50".
Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне асобных праблем дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў і іх членаў.
Так, замацаваны спрошчаны парадак перадачы-прыёму з уласнасці садоўніцкіх таварыстваў ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь высакавольтных электрычных сетак (паветраных і кабельных ліній электраперадачы напружаннем 10 кВ і трансфарматарных падстанцый 0,4/10 кВ), нарматыўны тэрмін эксплуатацыі якіх не скончыўся, эксплуатацыя якіх пачата да ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю" (гэта значыць да 8 мая 2003 года).
Названая маёмасць будзе прымацца ў рэспубліканскую ўласнасць па рашэнню Міністэрства энергетыкі ў яе фактычным стане з умовай устаноўкі садоўніцкімі таварыствамі вынасных размеркавальных устройстваў (для зняцця паказанняў прыбораў разліковага ўліку электрычнай энергіі).
Прадугледжаны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі садоўніцкіх таварыстваў, працэдура яе правядзення, а таксама парадак ліквідацыі садоўніцкіх таварыстваў прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі Дэкрэта ад 16 студзеня 2009 г. № 1 "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |