Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г . № 185 ”Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 38, 1/1172; 2001 г., № 100, 1/3137; 2004 г., № 37, 1/5373; № 158, 1/5917; 2005 г., № 2, 1/6115; 2006 г., № 73, 1/7556; 2007 г., № 223, 1/8874; 2008 г., № 29, 1/9411; № 83, 1/9603; № 172, 1/9873; 2009 г., № 70, 1/10539) наступныя змяненні і дапаўненні:
1.1. у пункце 1:
1.1.1. у часцы трэцяй падпункта 1.31:
у абзацы другі словы ”уводу гэтых памяшканняў у эксплуатацыю (на дату іх набыцця)“ замяніць словамі ”заключэння крэдытнага дагавора“;
абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”сем’і пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей пасля заключэння крэдытнага дагавора, пры наяўнасці (з улікам нарадзіўшагася , усыноўленага, удачаронага) траіх і больш непаўналетніх дзяцей на дату нараджэння (усынаўлення, удачарэння) дзіцяці;“;
1.1.2. у другім сказе падпункта 1.4 словы ”і для шмат дзетных сем’яў – 3 працэнты“ замяніць словамі ” – 3 працэнты гадавых і для шматдзетных сем’яў – 1 працэнт“;
1.1.3. у падпункце 1.41:
у першым сказе словы ”пасля ўводу жылога дома ў эксплуатацыю (набыцця жылога памяшкання)“ замяніць словамі ”пасля заключэння крэдытнага дагавора“;
у другім сказе словы ”3 працэнтаў“ замяніць словамі ”1 працэнта“;
1.1.4. у частцы сёмай падпункта 1.10:
абзац васемнаццаты дапоўніць словамі ”, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы“;
абзац дзевятнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі к атастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, адносна якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;“;
1.1.5. падпункт 1.11 дапоўніць абзацам дванаццатым наступнага зместу:
”грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, адносна якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;“;
1.1.6. у падпункце 1.13:
абзац першы часткі другой пасля слоў ”зыходзячы з“ дапоўніць словамі ”колькасці непаўналетніх дзяцей на дату заключэння крэдытнага дагавора і“;
частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”Сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей пасля заключэння крэдытнага дагавора фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах прадастаўляецца зыходзячы з колькасці непаўналетніх дзяцей на дату нараджэння (усынаўлення, удачарэння) дзіцяці (з улікам нарадзіўшагася, усыноўленага, удачаронага) у парадку, вызначаным у частцы другой гэтага падпункта.“;
1.2. пункт 41 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”41. Раёным, гарадскім выканаўчым і распарадчым органам, мясцовым адміністрацыям забяспечыць:
вядзенне асобных спісаў шматдзетных сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў і аднаразовых бязвыплатных субсідый;
уключэнне шматдзетных сем’яў у члены арганізацыі забудоўшчыкаў (заключэнне дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва) ва ўстаноўленым парадку на працягу года з дня падачы шматдзетнымі сем’ямі заявы з неабходнымі дакументамі;
уключэнне шматдзетных сем’яў у спісы на атрыманне льготных крэдытаў для будаўніцтва аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыі або набыцця жылых памяшканняў (у тым ліку на другасным рынку жылля) на працягу месяца з дня падачы шматдзетнымі сем’ямі заявы з неабходнымі дакументамі;
ва ўстаноўленым парадку сумесна з адкрытым акцыянерным таварыства м ”Ашчадны банк ”Беларусбанк“ своечасовае выдзяленне шматдзетным сем’ям, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў (у тым ліку на другасным рынку жылля), аднаразовых бязвыплатных субсідый і льготных крэдытаў. “ ;
1.3. у часцы першай пункта 8:
з абзаца трэцяга словы ”, а таксама ўстанаўлення платы за карыстанне імі “ выключыць;
абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”на крэдытныя дагаворы, па якіх грамадзянам прадастаўлены льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у жылых дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 студзеня 2009 г., – у частцы вызначэння платы за карыстанне льготнымі крэдытамі, устаноўленай з даты заключэння крэдытных дагавораў.“;
1.4. дапоўніць Указ пунктам 82 наступнага зместу:
”82. Кантроль за выканеннем гэтага Указа ускласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю. “.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |