Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
Паведамленні прэс-службы 
 Выступленні  Інтэрв'ю  Вiншаваннi 
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяПадзеіВыступленні
border=0 border=0 border=0
border=0 Выступленні border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Выступленне на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Выступленне на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 65-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Выступленне на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая
Вытрымкі з Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь
border=0 border=0
Выступленне на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая09.05.2009

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Дарагія суайчыннікі!

Паважаныя замежныя госці!

Сёння беларускі народ, як і сотні мільёнаў людзей на ўсёй планеце, адзначае святое і дарагое сэрцу свята - Дзень Перамогі. Мы сустракаем шэсцьдзесят чацвёртую мірную вясну, напоўненую спевамі птушак, смехам дзяцей і радасцю стваральнай працы на роднай зямлі.

З гадамі ўсё больш відавочным становіцца сусветна-гістарычнае значэнне вызваленчага подзвігу беларускага і ўсяго савецкага народа.

Вядома, мы па заслугах ацэньваем ролю ў знішчэнні карычневай чумы Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Кітая і іншых краін, якія аказалі супраціўленне фашызму.

Але нельга забываць, што асноўны цяжар самай бязлітаснай, самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва вынес на сваіх плячах Савецкі Саюз. Менавіта ён стаў галоўнай перашкодай на шляху ажыццяўлення агрэсіўных памкненняў гітлераўцаў да сусветнага панавання.

У дасягненне Вялікай Перамогі неацэнны ўклад унёс гераічны беларускі народ.

Уся наша зямля стала адзіным рубяжом абароны. Тут упершыню забуксавала гітлераўская ваенная машына, сустрэўшы адчайнае процістаянне пагранічнікаў Брэсцкай крэпасці, зведаўшы на сабе супраціўленне і контрудары часцей Чырвонай Арміі і апалчэнцаў пад Бабруйскам, Барысавам, Віцебскам, Гомелем, Жлобінам, Лепелем, Мінскам, Магілёвам і Рагачовам.

У радах Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся паўтара мільёна ўраджэнцаў Беларусі. У савецкім тыле на абарону працавалі больш як 60 нашых эвакуіраваных прадпрыемстваў.

На акупіраванай тэрыторыі сотні тысяч мірных грамадзян паўсталі на абарону Айчыны. Пакляліся загінуць у баі, але не аддаць сябе, сваю сям'ю і беларускі народ у рабства каварнаму фашызму.

Вызваленчая барацьба стала сапраўды ўсенароднай. Такога маштабу супраціўлення свет яшчэ не ведаў. У Беларусі было 1255 партызанскіх атрадаў, у якіх змагаліся больш як 370 тысяч чалавек. Чатыры тысячы падпольных арганізацый аб'ядноўвалі больш як 70 тысяч патрыётаў.

Узорамі нязломнай стойкасці і храбрасці стала абарона Ушацкай партызанскай зоны, у ходзе якой 17 тысяч народных мсціўцаў процістаялі 60-тысячнай групоўцы карнікаў. Неўміручую славу заваявалі легендарныя Рудабельская партызанская рэспубліка і Суражскія вароты, подзвігі герояў Мінскага, Віцебскага, Аршанскага падполля.

Беларусь паказала сабой унікальны прыклад дружбы людзей розных нацыянальнасцей. У партызанскіх атрадах побач з беларусамі, рускімі, украінцамі, яўрэямі, прадстаўнікамі іншых нацый Савецкага Саюза змагаліся больш за чатыры тысячы еўрапейскіх антыфашыстаў. Многія жыхары нашай краіны, рызыкуючы жыццём, ратавалі вязняў канцлагераў і гета. Больш за пяцьсот з іх атрымалі званне "Праведнік народаў свету".

На беларускай зямлі разгарнуўся адзін з самых вялікіх у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наступаў Чырвонай Арміі - аперацыя "Баграціён". Яна адыграла вырашальную ролю ў выгнанні захопнікаў з тэрыторыі Савецкага Саюза і адкрыла шлях да вызвалення ўсёй Еўропы. У "мінскім катле" пацярпела крах больш як стотысячная групоўка варожых войскаў.

Але свабода і незалежнасць Радзімы былі заваяваны цаной незаменных страт. У гэтай барацьбе Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Прычым мірнае насельніцтва склала большую частку загінуўшых ад рук фашысцкіх варвараў.

Знакам высокага міжнароднага прызнання вялікіх заслуг і пакут беларускага народа стала ўваходжанне нашай рэспублікі ў лік заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Дарагія сябры! Прапаную ўшанаваць памяць усіх, хто загінуў у барацьбе з захопнікамі, хто стаў ахвярай фашысцкага генацыду, мінутай маўчання.

(Мінута маўчання).

Паважаныя таварышы!

Праз два месяцы мы будзем святкаваць 65-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад фашызму.

За мінулыя дзесяцігоддзі краіна адрадзілася з руін пасляваеннай разрухі, прымножыла свой эканамічны патэнцыял, атрымала незалежнасць. Ператварылася ў сучасную еўрапейскую дзяржаву, з думкай якой лічацца ў свеце.

Наша краіна, нягледзячы на цяжкасці, даказвае сваю здольнасць забяспечыць стабільнасць развіцця ў рознай абстаноўцы. А беларускі народ праяўляе лепшыя рысы нацыянальнага характару: уменне ў складаны час з'яднацца, выстаяць і перамагчы.

Сёння ў нас паўсюль ёсць верныя сябры: у Еўропе, Лацінскай Амерыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе. Таму што Беларусь праводзіць шматвектарную мірную знешнюю палітыку.

Асаблівыя адносіны гістарычна звязваюць нас з брацкай Расіяй і расійскім народам. Сумеснымі намаганнямі мы надзейна ўмацоўваем абараназдольнасць дзвюх саюзных дзяржаў.

Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з краінамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы народы змагаліся плячо ў плячо супраць агрэсара. І сёння мы разам стаім на варце спакою і дабрабыту нашых людзей.

Дарагія ветэраны!

Мы бясконца ўдзячны вам за той вялікі подзвіг, подзвіг Вызвалення. Мы зробім усё, каб памяць пра ўсіх жывых і загінуўшых герояў назаўсёды засталася ў сэрцах беларусаў.

Лепшым праяўленнем пакланення перад пакаленнем пераможцаў стане паўсядзённы клопат аб ветэранах, аказанне ім усямернай дапамогі ў вырашэнні жыццёвых і бытавых праблем.

Будзе прадоўжана работа па пошуку і ўстанаўленню асоб загінуўшых на палях бітваў, добраўпарадкаванню помнікаў баявой славы, ваенных могілак, брацкіх магіл.

І самае галоўнае - дзяржава робіць усё для таго, каб выхаваць дастойных наследнікаў герояў Вялікай Айчыннай вайны. Каб краіна, свабоду і незалежнасць якой вы адстаялі, перайшла ў надзейныя і працавітыя рукі.

Вам, дарагія ветэраны, хачу пажадаць толькі адно: як мага даўжэй заставайцеся ў страі. Служыць для новых пакаленняў прыкладам мужнасці, стойкасці і бадзёрасці духу. І яшчэ шмат гадоў сустракаць у асяроддзі родных людзей і баявых таварышаў заваяванае вамі свята Вялікай Перамогі.

Жадаю ўсім жыхарам і гасцям нашай краіны, нашай цудоўнай Беларусі моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту, міру, шчасця і працвітання.

З Днём Перамогі, дарагія сябры!

Версія для друку
© 2001-2009 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь